Паводле аператыўных звестак, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2012 года склала 9 млн. 465,4 тыс. чалавек, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

За 2011 год жыхароў краіны стала менш на 15,8 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў за мінулы год павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 864,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2011 года да 1 млн. 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2012-га. У астатніх рэгіёнах колькасць жыхароў за мінулы год паменшылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?