26.01.2012 / 19:49

Жыхары дома адстойвалі двор, абліваючы будаўнікоў кіпнем 4

Улады Салігорска дазволілі пабудаваць гандлёвыя павільёны пасярод двара, але жыльцы катэгарычна супраць.

Салігорскія ўлады ўжо некалькі год запар укараняюць практыку ўшчыльнення гарадской забудовы. Замест школьных стадыёнаў, дваравых дзіцячых пляцовак і аўтапарковак з’яўляюцца новыя панэльныя шматпавярховікі ды аб’екты гандлю.

Плануючы ўзвядзенне новых аб’ектаў, з самімі гараджанамі, натуральна, ніхто не раіцца. Жыхары дамоў 3а і 5а, што на праспекце Міру ў Салігорску, з такой палітыкай не пагадзіліся і ўступлі ў адкрытую барацьбу з уладамі і бізнесам супраць будаўніцтва гандлёвага павільёна ў двары іх дому.

З’яўленне першых будаўнікоў два тыдні таму выклікала самую негатыўную рэакцыю насельнікаў бліжэйшых шматпавярховікаў.

Каля сарака чалавек выйшлі на вуліцу і пачалі наўпрост перашкаджаць будаўнічым працам.
Прыезд замоўцы, які яшчэ год назад набыў на аўкцыёне гэты кавалак зямлі ды ўзгадніў праект будаўніцтва з Салігорскім выканкамам, сітуацыю не вырашыў.
Усе далейшыя спробы правядзення падрадных працаў сканчваліся фактычна фізічным супрацьстаяннем - жыхары літаральна аблівалі будаўнікоў кіпнем з вокнаў сваіх кватэр.

У выніку салігорцы сабралі подпісы супраць будаўніцтва ды накіравалі іх у мясцовы выканкам. У мінулую пятніцу адбылася сустрэча намесніцы старшыні Салігорскага райвыканкама Ірыны Зубарэвіч з жыхарамі ўзбунтаваных дамоў. Вынікам сустрэчы стала рашэнне аб спыненні будаўніцтва гандлёвага павільёна ў дадзеным месцы.

0
Возьму на себя КО / Адказаць
26.01.2012 / 19:53
шура сказал, чтоб крутились
0
Маня / Адказаць
26.01.2012 / 21:51
Ну вот, можем же!!!
0
Бронік / Адказаць
26.01.2012 / 22:54
Рыма , вяртай грошы ! Салігорцы ведаюць аб кім і аб чым ідзе гаворка.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру