26.01.2012 / 20:04

Life:) прапануе бонусы за перанос нумароў іншых аператараў 20

Турэцкі аператар рыхтуецца да кампаніі па перацягванні абанентаў.

Аператар мабільнай сувязі life:) абвясціў пра правядзенне акцыі «Будзь першым з life:)», якая праводзіцца сярод абанентаў, якія вырашылі перанесці свой нумар ад іншага мабільнага аператара ў рамках паслугі пераносу нумара. Удзельнікі акцыі атрымаюць званкі па 0 рублёў за хвіліну ўнутры сеткі і бонусны пакет на 6 месяцаў: 200 хвілін у іншыя сеткі і 200 МБ інтэрнэт-трафіку. Акцыя працягнецца месяц.

Нагадаем, паслуга перанос нумара запрацуе ў Беларусі з 1 лютага. Рашэнне пралабіраваў турэцкі аператар life:), які спадзяецца перацягнуць абанентаў іншых аператараў.

Ні МТС, ні Velcom пакуль не заяўлялі пра тое, ці рыхтуюць яны бонусы для новых абанентаў.

ЯМ

0
Былы абанент / Адказаць
26.01.2012 / 21:03
Трэба быць някепска хворым на галаву, каб перайсці ў лайф )
0
я зьбег з лайфу / Адказаць
26.01.2012 / 21:39
згодзен. так бессаромна, як лайф, мала хто ў беларусі кідае сваіх кліентаў. спадзяваньні толькі на тое, што часовыя перабежчыкі на лайф прымусяць нашага апэратара палепшыць свае паслугі.
0
Dzianis / Адказаць
26.01.2012 / 23:17
2Былы абанент, я зьбег з лайфу я ўжо два гады на лайфе, катэгарычна не пагаджуся з вамі. па-першае, у лайфа якасны і танны мабільны інтэрнэт. па-другое, выгадны роўмінг па Украіне і Расіі. па-трэцяе, гэта адзіны мабільны аператар на нашым рынку, які хаця б часткова праводзіць рэкламную кампанію па-беларуску + у іх ёсць беларускамоўны аўтаадказнік разам з руска- і англійскамоўным. а пра тое, што лайф кідае абанентаў чытаць зусім смешна ў святле апошняга пракола МТС
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру