Зроблена гэта ўсьлед за заявамі аб вывадзе сваіх войскаў Вялікабрытаніі і Даніі.
Пра гэта паведаміў міністар абароны Літвы Ёзас Алекас. На сёньня ў Іраку знаходзяцца 53 літоўскія вайскоўцы. Плянуецца, што яны пакінуць Ірак у жніўні, усьлед за дацкімі калегамі.