Перарасход электраэнергіі пасля ўводу ў Беларусі ліміту на яе спажыванне абыдзецца беларусам на 30% даражэй, сказаў падчас прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» намеснік начальніка ўпраўлення збыту энергіі ДВА «Белэнерга» Віктар Жыткевіч.

«Пры спажыванні электраэнергіі звыш нарматыву тарыф вырасце на 30%», — сказаў прадстаўнік «Белэнерга».

Віктар Жыткевіч растлумачыў, што сёння насельніцтва краіны пакрывае толькі 27% выдаткаў, неабходных на выпрацоўку 1 кВт.г. Урад паставіў задачу выйсці на стоадсоткавую аплату паслугі да 2015 г.

«Таму ліміты на электраэнергію, пра якіх цяпер так шмат кажуць, — гэта адзін з першых крокаў у гэтым кірунку. Пры ўстанаўленнi лімітаў электраспажывання не будзе прымацца пад увагу, што гэта за дом: у горадзе, вёсцы ці ў катэджным масіве… Для ўсіх падыход аднолькавы», — адзначыў прадстаўнік «Белэнерга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?