Прэм’
«Павінен сказаць, што, нягледзячы на спрэчкі, якія ўзнікаюць час ад часу з беларускімі калегамі і сябрамі і з беларускім кіраўніцтвам, беларускае кіраўніцтва і Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч з’яўляюцца паслядоўнымі прыхільнікамі інтэграцыі. І мы гэта высока цэнім», — цытуе Пуціна РІА Новости.
Менавіта таму, растлумачыў кіраўнік урада, Расія лічыць неабходным «падтрымаць сёння беларускую эканоміку і беларускі народ».Такія дзеянні прымаюцца «свядома, нягледзячы ні на якія спрэчкі і супярэчнасці, што часам узнікаюць», падкрэсліў Пуцін.
Паслядоўным прыхільнікам інтэграцыі ён лічыць і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. «У межах трох краін мы шмат яшчэ можам зрабіць для нашых народаў — і для беларускага, і для казахстанскага, і для расійскага народаў. Упэўнены, будзем рухацца досыць энергічна», — заявіў Пуцін.
Нагадаем, 1 студзеня 2012 года на тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі пачала дзейнічаць Адзіная эканамічная прастора. У перспектыве краіны маюць намер стварыць Еўразійскі эканамічны саюз.