Калі ў аварыі не пацярпелі людзі, а шкода нанесена толькі аўтамабілям і не перавышае 200 еўра, закон дазваляе кіроўцам абысціся без выклікання на месца ДТЗ інспектараў ДАІ, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У такім выпадку кіроўцы павінны ўключыць аварыйную сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага спынення. Пасля гэтага, калі ніхто з людзей не пацярпеў, яны павінны высветліць па чыёй віне адбылося ДТЗ і візуальна ацаніць пашкоджванні аўтамашын кожнага. Затым кіроўцам належыць праверыць наяўнасць адзін у аднаго неабходных дакументаў (пасведчання адпаведнай катэгорыі, страхоўкі на транспартны сродак), а таксама пераканацца, што ніхто з іх не мае прэтэнзій да другога па частцы алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Акрамя таго, удзельнікі ДТЗ павінны запоўніць адно на дваіх паведамленне аб ДТЗ, якое выдавалася страхавым агентам пры заключэнні дамоваў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. І пасля гэтага, цягам пяці рабочых дзён пацярпелы можа звярнуцца ў страхаваю кампанію віноўніка, маючы пры сабе правільна запоўненае паведамленне.

У ГУУС асобна адзначылі, што цягам усяго часу разбору кіроўцы павінны як мага менш знаходзіцца на праезнай частцы. Таксама для ўласнай бяспекі кіроўцам парэкамдавана адзяваць святлоадбівальную камізэльку незалежна ад часу сутак і ўмоваў надвор’я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?