27.01.2012 / 14:45

«Мазырсоль» прадаваць не плануюць 1

ААТ «Мазырсоль» не прадаецца, заявіў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка 27 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, прадпрыемства будзе развівацца і мадэрнізавацца толькі за кошт сродкаў Беларусі, уласных сродкаў, фонду інавацыйнага развіцця «Белдзяржхарчпрама» і крэдытных ліній. Плануецца, што да 2014–2015 гадоў магутнасці мазырскага ААТ вырастуць на 120 тысяч тон здабычы солі ў год. Сёння яны складаюць 360–380 тысяч тон. 85% вырабленай прадукцыі ідзе на экспарт, асноўны рынак збыту — Расійская Федэрацыя, паведаміў Данчанка.

Ён адзначыў, што менавіта расійскія кампаніі выказваюць цікавасць да куплі «Мазырсолі». І менавіта «з такім нездаровым інтарэсам» Данчанка звязвае нядаўні арышт гендырэктара гэтага прадпрыемства.

Як раней паведамлялася, 54-гадовы гендырэктар ААТ «Мазырсоль» быў затрыманы 4 студзеня гэтага года супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці. Паводле звестак прэс-групы УКДБ, затрыманне адбылося ў працоўным кабінеце дырэктара ў момант атрымання ім незаконнага грашовага ўзнагароджання. Кіраўніку прадпрыемства выстаўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю. У дачыненні да затрыманага распачата справа на падставе ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Гендырэктар знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
1 / Адказаць
27.01.2012 / 20:15
Что это за идею постоянно озвучивает Мясникович, что нужно проводить приватизацию и входить в большие концерны, чтобы быть конкурентоспособными? Поглощение всегда происходит в результате неконкурентоспособности и невозможности выжить самостоятельно. Кому и какую конкуренцию мы будем составлять, если все продадим? Он уже сейчас сам хочет продать производства? Кому? Кто ему давал на это право? Если Мясникович не справляется, то может другой справится?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру