27.01.2012 / 16:09

Сям'ю Канавалавых па-ранейшаму ахоўваюць 5

Пра гэта кажуць суседзі Дзмітрыя Канавалава, асуджанага на смерць паводле абвінавачання ў тэракце 11 красавіка 2011 года.

Жыхары дома 8, корпус 1, па вуліцы Рэпіна адзначаюць, што дагэтуль пад вокнамі кватэры Канавалавых дзяжурыць машына з людзьмі ў цывільным. Іншым разам невядомыя дзяжураць проста ў пад’езьдзе — паміж першым і другім паверхамі.

«Калі пад домам стаіць машына, або на лесвіцы дзяжураць незнаёмыя хлопцы — значыць, бацькі Канавалава дома. Калі ў кватэры нікога няма, то працуе сігналізацыя — яе ўсталявалі адразу пасьля падзеяў у метро.
Маці выгульвае сабачку пад аховай гэтых хлопцаў. А на працу яе возяць на службовай машыне, прычым ахоўнікі ставяцца да яе з павагай — адчыняюць перад ёй дзверы, пасьміхаюцца», — распавядае сусед па пад’ездзе.

Суседзі не ведаюць, навошта патрэбная такая ахова: ніхто не кажа бацькам асуджанага нічога дрэннага, не было і памкненняў якім-небудзь чынам адпомсціць сям’і за тое, што Дзмітрый Канавалаў прызнаў сябе вінаватым у тэракце.

Тыя, хто не верыць у вінаватасць Канавалава, лічаць, што яго сям’ю ахоўваюць недарэмна — хутчэй за ўсё таму, каб бацькі не кантактавалі з журналістамі і не распавядалі падрабязнасцяў пра справу сына пабочным асобам. Бацькі Дзмітрыя Канавалава пазбягаюць кантактаў нават са сваякамі Уладзіслава Кавалёва, якога асудзілі на смерць разам з іх сынам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
чабурашка / Адказаць
27.01.2012 / 16:39
Трымаюць у закладнiках?
0
' / Адказаць
27.01.2012 / 18:22
Toe не ахова, тое тухма на доме, каб ня збеглi, цi не зразумела, блiн? Якiм чынам можна прымусiць хлапца узяць на сябе такое жудаснае злачынства? Вядома толькi пад страхам небяспекi жыцця ды здароўя роднае мацi. Як 2 + 2.
0
Aleg / Адказаць
27.01.2012 / 18:22
гэта не ахова, а хатнi арышт, Тotalkontroll...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру