27.01.2012 / 16:27

«П’ю ваду, чакаю Сумара» 14

Рабочы «Граніта» Леанід Гладзевіч працягвае галадоўку.

Леанід кажа, што на яго націснулі праз сям'ю, каб застрашыць.

Кіроўца БелАЗа Леанід Гладзевіч, які працуе на «Граніце», трэці дзень працягвае галадоўку. Ён распачаў яе пасля канфлікту з жонкай. Сямейная сварка скончылася для Леаніда суткамі ў міліцыі.

Леанід — актывіст новаўтворанай першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на «Граніце». Ён расказаў «НН» падрабязнасці канфлікту. Па яго словах, непаразуменні пачаліся з-за яго актыўнага ўдзелу ў стварэнні першаснай арганізацыі. Ягоны цесць некалькі гадоў таму сышоў на пенсію, адпрацаваўшы на «Граніце». Леанід сцвярджае, што жончын бацька мае сувязі з намеснікам дырэктара — «разам на рыбалку ездзяць». Прафсаюзны актывіст мяркуе, што праз цесця супраць яго здзейснілі правакацыю.

«Пару дзён таму раніцай (25 студзеня — НН) жонка адмовілася мяне карміць. Мы пасварыліся, ледзь не пабіліся. І тут у дзверы ўвалілася міліцыя. А з імі — цесць»,
— расказвае Леанід. Ён кажа, што ўсё патлумачыў міліцэйскаму кіраўніцтву, і разлічвае на тое, што «там павінны разабрацца».
«Калі што, то я гатовы патрабаваць, каб цесця праверылі на паліграфе».

Леанід абвясціў галадоўку ў міліцэйскім пастарунку. Там жа напісаў заяву на імя загадчыка бальніцы,каб за ім назіралі медыкі.

«Учора сябры адвезлі мяне ў бальніцу, але дзяжурны доктар нават слухаць не стаў і не прыняў заяву».

Леанід кажа, што будзе галадаць да той пары, пакуль да яго не прыедзе кіраўнік Брэсцкага аблвыканкаму Канстанцін Сумар і супрацоўнікі абласнога ДАІ, па абвінавачванні якіх старшыню новаўтворанай суплолкі Алега Стахаевіча на 6 месяцаў пазбавілі пасведчання кіроўцы.

Леанід настроены па-баявому. «Не ем тры дні толькі п’ю ваду. Гляджу тэлевізар. І буду галадаць пакуль не прыедзе Сумар і даішнікі». Ягоныя калегі наведваюць яго, каб падтрымаць.

«Супраць нас дзейнічаюць подла»

Старшыня першаснай арганізацыі БНП на «Граніце» Алег Стахаевіч характарызуе Леаніда Гладзевіча як добрага супрацоўніка:

«Выдатны хлопец. Наколькі я ведаю, у яго за час працы не было ніякіх спагнанняў. Адназначна яго падтрымліваем. Зараз дапаможам сфармуляваць яму патрабаванні да адміністрацыі».
Стахаевіч кажа, што раней не чуў пра канфлікты ў сям’і актывіста. Ён не выключае, што Гладзевічы маглі і «не выносіць смецце з хаты», але мяркуе, што ў невялікіх Мікашэвічах, дзе ўсе пра ўсіх ведаюць, штосьці б было вядома. Ён не выключае, што Леаніда маглі справакаваць.
«Кажуць, што нібыта ціск на тых, хто выйшаў з афіцыйнага прафсаюза, зменшыўся. Няпраўда гэта. Працягваюць ціснуць. І дзейнічаюць подла, праз родных і сваякоў».
Стахаевіч прыводзіць прыклад. Маці аднаго з ягоных паплечнікаў прынесла з «Граніту» ягоную заяву пра выхад з ФПБ і стала ўгаворваць яго напісаць на дакуменце адмову. І гэта не адзінкавы выпадак, сцвярджае Стахаевіч.

«Спадзяёмся на цвярозыя галовы»

Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін расказаў «НН», што першасная суполка на «Граніце» на сёння пакуль афіцыйна не зарэгістраваная. «Мы чакаем адказу з Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якое з’яўляецца ўласнікам прадпрыемства. Толькі яно мае паўнамоцтвы выдзеліць нам юрыдычны адрас, неабходны для рэгістрацыі». Па яго словах, хутка выцякае тэрмін адказу.

«Хацелася, каб усё было па законе. Мы маем права на стварэнне прафсаюза. Са свайго боку зрабілі ўсё неабходнае. Спадзяёмся на цвярозыя галовы ў міністэрстве, якія павінны нас зразумець».
Тым не менш, у бліжэйшыя дні мае адбыцца рада прафсаюза, на якой будуць абмяркоўвацца альтэрнатыўныя варыянты дзеянняў на выпадак адмовы ў рэгістрацыі.

Мікалай Зімін адзначыў, што ціск на сяброў новай суполкі сцішыўся.

«Галоўнае, што людзі пабачылі ў нас арганізацыю, гатовую па-сапраўднаму бараніць іх правы»,
— падкрэсліў ён.

* * *

Нагадаем, што пры канцы снежня 2011 года некалькі соцень рабочых РУВП «Граніт» выйшлі з афіцыйнага прафсаюза. З із больш за Больш як 200 чалавек увайшлі ў суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сямён Печанко

0
Опп / Адказаць
27.01.2012 / 16:51
Кидай дуру, Леня. Это не жена. Ее семья -- не семья, если не поддерживает тебя. Думает, порядочного человека по теперешним временам найти легко?
0
Односельчанин / Адказаць
27.01.2012 / 16:56
А ничего что Леня судим дважды, а по вечерам как накушается жену бьет? Уверен, что голодовка ему только на пользу.
0
Бенедзікт / Адказаць
27.01.2012 / 17:05
Односельчанин напiсаў(ла) Студзень 27, 2012 у 16:56 А ничего что Леня судим дважды, а по вечерам как накушается жену бьет? Уверен, что голодовка ему только на пользу. --------------------------------------------- Вам лепш ведаць, вы ж разам сядзелі. Ды і жорка ягоная вам штодзень скардзіцца.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру