У панядзелак, 23 студзеня, каля 11:00 дня з дома па вул. Я.Маўра, 31 у Мінску пайшла з дома і не вярнулася 74-гадовая Альбіна Аляксандраўна Шынкевіч. Да гэтага часу пра яе месцазнаходжанне і лёс нічога не вядома.

Прыкметы:

На выгляд 75 гадоў, рост 150–155 см, сярэдняга целаскладу. Твар авальны, па колеры бледны. Бровы прамыя, вочы шэрыя. Нос сярэдні, прамы. Вусны сярэдняй таўшчыні. Валасы прамыя фарбаваныя ў цёмны тон.

Была апранута: у паліто зімовае цёмнага колеру, шапка зімовая футравая чорнага колеру.

Пакутуе на старэчы скляроз.

Калі вам што-небудзь вядома пра стан або месцазнаходжанне Альбіны Аляксандраўны, просьба паведаміць пра гэта ва УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна па тэл: 252-02-02, 213-08-32, маб. +375 29 392-46-47, (44) 731-37-60, (29) 752-60-04.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?