У суботу, 28 студзеня, на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе пройдзе фінал у жаночым адзіночным разрадзе.
Матч паміж Вікторыяй Азаранкай і Марыяй Шарапавай пройдзе на арэне Рода Лэйвера.Пачатак матча ў 11:30 па беларускім часе, яго будзе паказваць у жывым эфіры тэлеканал «Еўраспорт». Нагадаем, што ў паўфінале Вікторыя перамагла бельгійку Кім Клейстэрс, а Марыя — Петру Квітаву.
0
0
0
0
0
0