Крычаўскі палац быў пабудаваны пры канцы 18 ст. для графа Пацёмкіна. Пазьней у ім ладзілі балі славутыя прадстаўнікі роду Галынскіх. За савецкімі часамі тут была школа.
У 80-я гады 20 ст. палац закансэравалі.
Сайт radzima.org паведамляе, што ніводная із рэстаўрацый дагэтуль не была даведзеная да канца, але паводле беларускай тэлевізіі цяперашняя рэстаўрацыя мае скончыцца пасьпяхова.
У палацы пасьля заканчэньня адбудовы мяркуюць разьмясьціць ЗАГС і музэй маці.
Апроч палацу мяркуюць узнавіць стайні і вазоўні.
Фота Андрэй Кузьмін, Крычаў, Radzima.org (па спасылцы — галерэя здымкаў крычаўскага палацу)