Па фінансавых выніках 2011 СП ЗАТ «Мілавіца» панесла дадатковыя выдаткі ў памеры 2,5 млн. еўра і мае намер ініцыяваць вяртання прэферэнцый па мытных пошлінах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Дзічкоўскі. Фінансавыя страты прадпрыемства паўсталі з прычыны прымянення адзіных мытных пошлін у рамках Мытнага саюза.

Матэрыялы для вытворчасці гарсэтных вырабаў (эластычнае палатно, эластычныя карункі, вышыўкі, аздобныя стужкі, кубкі) з'яўляюцца вельмі спецыфічнымі і імпартуюцца прадпрыемствам з 16 краін свету. Д

а ўступлення ў сілу правіл Мытнага саюза сярэдняя мытная пошліна на імпартуемыя матэрыялы складала для «Мілавіцы» 4,5%. З 1 студзеня 2010 года яна вырасла да 12,5%, механічна паўтарыўшы аналагічную мытную стаўку Расійскай Федэрацыі.
Павышэнне пошлін паставіла пад пагрозу цэнавую канкурэнтаздольнасць беларускага вытворцы гарсэтных вырабаў, адзначыў Дзмітрый Дзічкоўскі.

Акрамя таго, з 2010 года стаўкі ўвазных мытных пошлін на гатовыя гарсэтныя вырабы пры пастаўках у краіны Мытнага саюза знізіліся з 20% да 10%, што палегчыла доступ еўрапейскіх вытворцаў на ёмісты расійскі рынак. Апошняе апынулася вельмі адчувальным для «Мілавіцы», у якой 65% продажаў прыпадае на Расійскую Федэрацыю. У геаграфіі збыту, акрамя таго, 20% продажаў ажыццяўляецца на ўнутраным беларускім рынку, 10% — ва Украіне, астатняе — на рынках ЕС.

Хуткае ўступленне Расіі ў СГА яшчэ больш ўскладніць маркетынгавую сітуацыю для беларускага вытворцы гарсэтных вырабаў, лічаць на прадпрыемстве.
Адбудзецца адмена ахоўных пошлін і аб'яднаны рынак краін АЭП апынецца цалкам адкрытым для еўрапейскіх канкурэнтаў «Мілавіцы». У той жа час для беларускіх таваравытворцаў захоўваюцца ўвазныя пошліны ў памеры 12% пры экспарце ў краіны Еўрасаюза.
«На рынках ЕС мы робімся неканкурэнтаздольнымі, так як выплата пошліны на сыравіну ў памеры 12,5% прыводзіць да адпаведнага падаражэння нашых вырабаў для еўрапейскага спажыўца,
— адзначае генеральны дырэктар прадпрыемства. — Еўрапейскія вытворцы знаходзяцца ў загадзя больш выйгрышным становішчы, пры нулявых стаўках на ужывальнае сыравіну і нулявых, у перспектыве, пошлінах пры ўвозе на тэрыторыю АЭП».
Кіраўнікі прадпрыемства неаднаразова ініцыявалі ў рамках Мытнага саюза перагляд дзеючых правілаў і вяртанне «Мілавіцы» прэферэнцый па мытных пошлінах.
Захаванне канкурэнтаздольнасці вядучага беларускага брэнда павінна стаць адной з перагаворных пазіцый Беларусі ў фарміраванні правілаў Адзінай эканамічнай прасторы, лічыць Дзмітрый Дзічкоўскі.

СП ЗАТ «Мілавіца» адлічвае сваю гісторыю з 1908 года, калі ў Мінску французскія падданыя браты Турнэ стварылі галантарэйную фабрыку па вытворчасці жаночых грабянёў. У 1991 годзе прадпрыемства атрымала назву «Мілавіца», у 1992-м пераўтворана ў акцыянернае таварыства. Прадпрыемства першым у Беларусі атрымала сертыфікат адпаведнасці сістэмы якасці ISO 9001-96. У 2000 годзе створана СП ЗАТ «Мілавіца» з удзелам кампаніі Ілуна Груп СПА (Італія). Сёння раздробная сетка Milavitsa налічвае больш за 450 крамаў у 16 краінах свету. За апошнія гады прадпрыемства дэманстравала бурны рост аб'ёму продажаў (2009 год — 55,374 млн. еўра, 2010 год — 68,791 млн. еўра, 2011 год — 82,359 млн. еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?