У Маскве прайшоў аўтапрабег па Садовым кольцы, арганізаваны ў падтрымку сумленных выбараў. Усе машыны, якія ўдзельнічалі ў акцыі, загадзя ўпрыгожылі белымі стужкамі і белымі шарыкамі, якія сімвалізуюць чыстыя выбары.

Ідэю акцыі, якая нарадзілася ў сацыяльных сетках, падтрымала аб'яднанне «Ліга выбаршчыкаў», сярод заснавальнікаў якога Барыс Акунін, Леанід Парфёнаў, Юры Шаўчук, Сяргей Пархоменка і Таццяна Лазарава, а таксама лідар незарэгістраванага руху «Сінія вядзерцы» Пятро Шкуматаў.

Жывую трансляцыю з прабегу вяло радыё «Свобода».

Паводле інфармацыі маскоўскай міліцыі, у акцыі ўзялі каля 300 аўтааматараў. Арганізатары і ўдзельнікі аўтапрабегу кажуць пра некалькі тысяч аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?