Кіраўніцтва аўтобуснага парка № 4 абвяргае інфармацыю аб масавым звальненні кандуктараў, якая з’явілася напрыканцы мінулага тыдня ў інтэрнэт-СМІ.

Па словах дырэктара аўтапарка Яўстафія Каравая, масавых звальненняў не было. А

ўтапарку да поўнай укамплектаванасці не хапае 8–10 кандуктараў. Да таго ж нехта прыхварэў, іншы не выйшаў на работу па сямейных абставінах.
Але аўтобусы павінны выходзіць у рэйс. «Мы ж не можам не пусціць аўтобус: людзям трэба ехаць, шмат хто заплаціў за праязны. Мы распрацавалі рэзервны варыянт на выпадак, калі не хапае кандуктараў», — сказаў ён. Паводле гэтага варыянту, у аўтапарку вызначылі маршруты, дзе пасажырапаток меншы. На такіх маршрутах прадаваць білеты павінны былі вадзіцелі. «За дадатковую аплату, — адзначыў Яўстафій Каравай. — Напэўна, нехта з іх свае абавязкі выконваў несумленна, калі ў Інтэрнэце напісалі, што білетаў увогуле не прадавалі».

У аўтапарку разумеюць, што работа кандуктара нялёгкая і павінна аплочвацца дастойна. Ад 1 студзеня іх зарплата была павялічаная.

Паводле інфармацыі дырэктара, сярэдняя налічаная зарплата кандуктара ў лістападзе складала 1 мільён 342 тысячы рублёў, у снежні — крыху больш за 1 мільён 700 тысяч, у студзені яна будзе каля 1 мільёна 880 тысяч рублёў.
«Праца ў іх напружаная. Акрамя таго, мы бачым, што аб’явы мільгацяць прапановамі работы для жанчын, — нам трэба канкураваць на рынку працы. Так што прымаем пэўныя меры: павысілі зарплату, далі аб’явы аб тым, што патрабуюцца кандуктары, — сказаў Яўстафій Каравай. — Я б хацеў падзякаваць тым вадзіцелям і кандуктарам за іх работу. Большасць з іх — добрыя работнікі, якія ў патрэбны момант могуць падставіць калектыву сваё плячо».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?