паведаміў на прэс-канферэнцыі 30 студзеня старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Віктар Камянкоў.

«Пакуль яна не прымяняецца, мы пра яе думаем. Інфармацыя ўжо сабрана», — сказаў ён.

Паводле слоў Камянкова, будуць накіраваны прапановы Аляксандру Лукашэнку, і ён вызначыць, каб на ўзроўні ўрада было прынята адпаведнае рашэнне.

«Практыка іншых дзяржаў паказвае, што правядзенне эканамічнай амністыі мае розны поспех. Але вопыт Казахстана пацвярджае, што яна можа быць эфектыўнай», — адзначыў Камянкоў.

Эканамічная амністыя — комплекс адміністрацыйных і эканамічных мер, скіраваных на легалізацыю фінансавых рэсурсаў ценявога бізнесу і гаспадарчых працэсаў, якія раней лічыліся незаконнымі, а таксама памілаванне асоб, што ўчынілі гэтыя дзеянні, стварэнне эканамічных умоў для вяртання нелегальнага капіталу, вывезенага за межы краіны. Мэта амністыі — павелічэнне падаткаабкладанай базы і дасягненне пэўных макраэканамічных вынікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?