вітаньні

Віншую Алену і Алеся Асіпцовых з 10‑годзьдзем шлюбу! Алеся і Яраславу з Днём народзінаў! Шчасьця вам і многія лета! Р.М.

Зьміцер Хведарук і Алег Корбан! Упакорцеся Богу; усупраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас! (Якава 4:7). Брат

кантакты

Выдавецтва «Кнігазбор» цяпер месьціцца па адрасе: Менск, Вызваленьня, 9. Т.: 204‑86‑97

кнігі

Беларускія кнігі ў шырокім асартымэнце на кніжным кірмашы па вул. Янкі Купалы, 27. Першае месца справа ад уваходу. Т.: 771‑49‑39. Алесь

Прапаную кнігі: «Поўны збор твораў Я.Купалы» у 9 тамах, «Беларуска‑польскі размоўнік», М.Ткачоў «Замкі і людзі», кнігі «Беларускі кнігазбор», «Помнікі этнаграфіі Беларусі», «Наша Доля» 1906 г. факсім. «Наша Ніва» 1906‑1908, «Армія Краёва на Беларусі» ды іншае, багаты выбар, усе напрамкі. Т.: 753‑70‑05

Зьмітрок Бядуля «Выбраныя творы» — 35‑я кніга сэрыі «Беларускі кнігазбор». Наклад у кнігарнях мізэрны.

Набуду «Энцыкляпэдыю ВКЛ» ч. 1, «Энцыкляпэдыю гісторыі Беларусі» т.3. Т.: 771‑49‑39

Падорым зацікаўленым чытачам камплекты часопісу «Хрысьціянская Думка» (1991—1995). Т.: 233‑44‑58, 761‑88‑84

Падарожжа

Зьміцер Касьпяровіч запрашае ў падарожжа 25 лютага – «Шляхамі рамантызму»: Косава–Ружаны–Лыскава–Краскі–Падароск–Ізабэлін. 8‑11 сакавіка: Люблін–Замасьць–Казімеж Дольны–Пулавы. Т.: 017‑292‑54‑58, 622‑57‑20, 509‑12‑16, 110‑19‑28, 573‑88‑17

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0