Нягледзячы на ўсе стараньні правіцельства і яго чыноўнікаў, каб не дапусьціць у новую Думу сьмелых і шчырых ваякаў за народнае дзела, каб не была яна падобна да першай, — з усёй Расеі на 468 дэпутатаў выбралі толькі 82 такіх, што стаяць за правіцельства і за старыя парадкі; затое 360 дэпутатаў стаяць за свабоду. Сацыялістаў, рэвалюцыянэраў і іншых, што адкрыта ідуць за народ проці правіцельства, будзе ў Думе 204. Значыць, можам цяпер сьмела сказаць, што Дума не ашукае народу, што яна ўсё зробіць, каб споўніць народныя жаданьні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?