Як стала вядома «Прессболу», беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, які збіраецца датэрмінова разарваць кантракт з іспанскай «Барселонай», зараз вядзе перамовы з чэмпіёнам Грэцыі «Алімпіякасам» з Пірэя.

Падпісанне кантракту плануецца ў самы бліжэйшы час.

***

«Алімпіякас» — самы тытулаваны клуб Грэцыі (першынство разыгрываецца з 1927 г.), 38-разовы чэмпіён краіны (у «Панацінаікаса» — 20 тытулаў).

За апошнія гады «Алімпіякас» станавіўся чэмпіёнам 15 разоў: 1997–2003, 2005–2009, 2011 гады. У сёлетнім першынстве грэцкай суперлігі займае 2-і радок, на 5 балаў адстаючы ад свайго заклятага суперніка — «Панацінаікаса».

***

А.Глеб у 2001—2005 гг. гуляў за «Штутгарт», у 2005–2008 — за лонданскі «Арсенал», затым па сезоне правёў у «Барселоне», «Штутгарце», «Бірмінгеме», у жніўні 2011 г. быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Вольфсбургу», за які згуляў толькі чатыры матчы, забіў адзін гол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?