31.01.2012 / 14:58

Прафесар Путырскі пакінуў пасаду галоўнага мамолага Беларусі 1

І цяпер разглядае запрашэнні на працу нават з-за мяжы.

Доктар навук, прафесар Леанід Путырскі быў галоўным мамолагам краіны 15 гадоў. І, мяркуючы па ўсім, быў гатовы і далей працаваць у гэтай жа якасці, сумяшчаючы яе з працай у НДІ анкалогіі. Але…

— З пасады галоўнага мамолага я сышоў, гэта праўда. Нічога не хачу варушыць. Але рукі-галава пры мне засталіся. У НДІ застаўся, працую. Пакуль працую.

— Што значыць, «пакуль»?

— Столькі паступіла прапановаў, у тым ліку не толькі з Беларусі, што ёсць над чым падумаць.

— Вы сур’ёзна разглядаеце такія прапановы?

— Некаторыя разглядаю. Гэтыя прапановы былі і раней. Але тады я быў пры справе. Жыў паводле прынцыпу: спачатку думай пра радзіму, а потым пра сябе. Прыйшоў час падумаць пра сябе. Але нічога канкрэтнага пакуль не вырашыў.

Леанід Путырскі — доктар медыцынскіх навук, прафесар, чалец-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. За апошнія трыццаць з лішнім гадоў прачытаў больш за тысячу лекцый для насельніцтва, больш за 300 разоў выступаў па радыё і тэлебачанні, правёў агляд больш за 15 тысяч жанчын. Шмат у чым дзякуючы такой прафілактычнай працы Путырскага запушчанасць раку малочнай залозы ў Беларусі за апошнія 10 гадоў знізілася амаль на 20%, а ў Мінскай вобласці — на 30%.

0
лОПУХ / Адказаць
31.01.2012 / 15:14
...Белорусские мозги и кадры утекают бурным потоком за бугорный рубеж?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру