31.01.2012 / 15:24

Выстава кітайскай каліграфіі адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 1

Персанальная выстава каліграфіі перакладчыка, выкладчыка кітайскай мовы Лі Цзо адкрыецца 3 лютага ў галерэі «Мабільная» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Экспазіцыю складуць больш як 60 каліграфічных твораў з арыгінальнымі аўтарскімі тэкстамі (кітайскімі вершамі) — невялікімі па памеру, але багатымі па зместу. Вершы ўяўляюць сабой рыфмаваныя парныя надпісы, створаныя згодна са старажытнай традыцыяй.

Лі Цзо працуе выкладчыкам кітайскай мовы на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён з дзяцінства цікавіўся каліграфіяй. На ўсекітайскіх конкурсах творы гэтага аўтара двойчы адзначаны залатымі ўзнагародамі, тройчы — сярэбранымі.

Кітайская каліграфія налічвае пяцітысячагадовую гісторыю, першыя надпісы рабіліся на панцырах і касцях жывёл. Цяпер яна развіваецца як мастацтва і параўнальная з жывапісам, паколькі здольная эмацыянальна ўздзейнічаць на чалавека багаццем форм і разнастайнасцю стыляў. Як абстрактнае мастацтва яна падобная на музыку, паколькі можа перадаваць уласцівыя ёй рытм і гармонію. Аднак у каліграфіі ёсць і практычны аспект — запіс графічных знакаў, якія складаюць кітайскае пісьменства.

0
форвард / Адказаць
31.01.2012 / 16:34
А чаму ў Нацыяналцы, а не ў віцебскай абласной бібліятэцы? Там жа заля вызвалілася, дзякуючы "рупліўцам беларушчыны"... Навошта Купала, Колас, Багдановіч - усе на кітайскую каліграфію!!!!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру