Віктар Шалкевіч, чый стыль нельга акрэсліць адным музычным тэрмінам (тут і бардаўская песня, і гарадскі шансон, і танга, і блюз) выступіць 10 лютага ў Доме культуры Беларускага таварыства глухіх імя Н. Ф. Шарко з праграмай найлепшых і новых песняў.

Звычайна разам з вялікім сольным канцэртам Віктар Шалкевіч праводзіць прэзентацыю кніг, ці дыскаў, ці проста новых песняў. Чаго чакаць аматарам ад канцэрта, «Наша Ніва» даведалася ў самога музыкі.

«Канцэрт будзе ў трох аддзяленнях, — кажа Шалкевіч. — У першым прагучаць старыя добрыя песні, у другім — абсалютна новыя песні, якія дагэтуль ніхто не чуў: “Песня пра каханне на цыраце”, ці “Песня камсамольца” –- вельмі класная, дарэчы.
А ў канцы будуць таксама больш новыя песні, які, што праўда, вядомыя. Мы прыездзем утрох — з электрагітарай і фартэпіяна».
Канцэрт адбудзецца 10 лютага ў ДК БелТГ ім. Н. Ф. Шарко (вул. Уральская, 3, ст. м. Трактарны Завод). Пачатак а 19.00.

Даведкі пра канцэрт па тэлефоне: (29) 649-08-88. Квіткі ад 25 000 да 45 000 рублёў. Кропкі продажу: пераход ст.м "Плошча Я.Коласа, пераход ла ГУМа і іншыя касы горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?