31.01.2012 / 16:16

Вязню івацэвіцкай калоніі не аддаюць выпісаную «Нашу Ніву» 3

Маё прозвішча забеленае карэктарам, а на газеце напісана «на атрад».

У папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах адзін з вязняў N не можа чытаць выпісаную на ягонае імя газету «Наша Ніва». Супрацоўнікі калоніі не перадаюць выданне арыштанту, у бібліятэцы не могуць дапамагчы, бо вязень не мае на руках квітанцыі аб падпісцы.

Вось як апісаў сітуацыю сам зняволены ў адным са сваіх лістоў: «Увесь 2011 год газета прыходзіла своечасова, і прыемна было быць у курсе падзей
і навінаў свету. Тут гэта вельмі важна і трэба. Вымушаны патурбаваць Вас з прычыны наступнага — у 2012 годзе выпісаная на маё імя газета з-за чагосьці апынулася не ў маіх руках. Маё прозвішча забеленае карэктарам, на газеце прозвішча брыгадзіра з…, а на газеце напісана «на атрад». Дадзеная асоба аб’явіла мне, што з гэтай газеты яна (!) будзе рабіць падпіску-падшыўку, а мне, можа быць, і дадуць прачытаць калі-небудзь. Увогуле — звычайнае бягучае бязмежжа. У бібліятэцы, куды прыходзіць пошта, мне растлумачылі, што паколькі ў мяне няма квітанцыі аб падпісцы, то і казаць няма пра што. На маё імя газеты — няма! На жаль, з прычыны такога становішча справаў, менавіта тыя людзі, каму дарагая і цікавая ваша газета і займаемая ёю грамадзянская пазіцыя — прачытаць «Ніву» ўжо не могуць».

0
Бригадир / Адказаць
31.01.2012 / 17:30
Так и хорошо, что "на отряд" газета пришла, все почитают НН
0
Калега / Адказаць
31.01.2012 / 18:11
Рэдакцыя! Дасылайце вязню нумары або зрабіце яму копію той квітанцыі - плацёжкі ж праз вас таксама ідуць
0
Юрась Дзяшук / Адказаць
31.01.2012 / 19:36
У мяне ў войску так сама давалі 3 хвіліны, каб прачытаць дасланую мне "Нашу Ніву", а потым зампаліт папросту рваў яе на шматкі і выкідваў пры мне ў сметніцу. Такое адбывался не з кожным нумарам, але чацяком. Шкода было тае інфармацыі=(((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру