31.01.2012 / 18:24

Маладыя забыліся 65 мільёнаў у гатэлі пасля першай шлюбнай ночы 3

Пошукам зніклых «вясельных» грошай прыйшлося займацца супрацоўнікам Цэнтральнага РУУС Мінска ў мінулыя выходныя.

Як паведаміла БелаПАН прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Святлана Кабкова, адсвяткаваўшы ў суботу, 28 студзеня, вяселле, 28-гадовы муж і 20-гадовая жонка адправіліся ў гасцініцу.

Пералічыўшы «вясельныя» грошы, падораныя гасцямі і сабраныя на вясельным конкурсе, маладая аб’яднала іх і схавала. Пасля першай шлюбнай ночы муж і жонка пакінулі гасцініцу, а потым высветлілася, што «вясельных» грошай няма. На іх пошук былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі.
Яны высветлілі, што 65 мільёнаў рублёў маладыя забыліся ў гасцініцы. Адміністратар вярнула ўсе грошы ў цэласці і захаванасці.

Пакуль маладая сям’я шукала грошы, вяселле ў другі дзень ішло без іх.

0
РАБОЧЫ / Адказаць
31.01.2012 / 19:25
))) БЫВАЯ І ГЭДЫК !!! )))
0
1 / Адказаць
31.01.2012 / 19:26
ясно, что пара несерьёзная.....
0
Ang / Адказаць
31.01.2012 / 20:15
Памятаю мы з мужам пасля вясельля таксама з'ехалі без ежы, без грошай... аб усім забыліся, так бывае :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру