Паводле афрыканскага інфармацыйнага парталу allAfrica, былыя нігерыйскія баевікі правядуць пяць гадоў у Беларусі, вывучаючы такія спецыяльнасці, як інфарматыка, нафтахімія і радыёэлектроніка.
Партал піша, што ў Беларусі нігерыйцы будуць вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, але не выключана, што насамрэч маецца на ўвазе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Кожны з навучэнцаў атрымаў ад нігерыйскага ўрада на дарогу
Паводле згаданага парталу,
сёлета ўрадавай праграмай навучаньня ў Нігерыі і за мяжой будуць ахопленыя каля 12 тысячаў былых баевікоў, якія раней змагаліся супраць урадавых сілаў у дэльце ракі Нігер.
У дэльце Нігера знаходзяцца багатыя радовішчы нафты, здабываннем якой займаюцца такія міжнародныя кампаніі як Royal Dutch Shell, Exxon Mobil і Chevron. Аплаты за карыстанне радовішчамі з’яўляюцца асноўнай крыніцай даходаў нігерыйскага ўраду.
Некалькі гадоў таму нігерыйскі фэдэральны ўрад і паўстанцы ў дэльце Нігера дамовіліся аб замірэнні ды амністыі.
Паводле агенцтва Reuters, кожны з баевікоў, якія падпалі пад амністыю, атрымаў ад ураду месячную стыпендыю на 420 даляраў (гэта лічыцца вельмі прыстойнай сумай у краіне, дзе большасьць насельніцтва вымушана пражыць дзень на два даляры).