У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 31 студзеня мінскае «Дынама» выйграла ў Чарапаўцы ў «Северсталі» з лікам 4:2 (0:0, 4:2, 0:0).
Шайбы ў «Дынама» закінулі: у «Дынама» — Яраслаў Обшут (27.45, асістэнты — Тэему Лайнэ, Аляксандр Кулакоў), Тэему Лайнэ (28.16, пас — Сяргей Дрозд), Андрэй Міхалёў (28.42, пас — Аляксандр Кулакоў), Дзмітрый Мялешка (31.07, 5×3, асістэнты — Петэр Падградскі, Яраслаў Обшут);
Пасля 47 гульняў «Дынама» з 78 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і шостае — у агульнай табліцы (20 перамог у асноўны час і 6 па булітах, 15 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 3 па булітах, розніца шайб 139–122).
Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 2 лютага — са «Спартаком»,