31 студзеня было апошнім днём, калі клубы вышэйшай лігі меліся падаць дакументы для праходжання абавязковай міжсезоннай працэдуры — ліцэнзавання. Кіраўніцтва «Партызана» у асобе генеральнага дырэктара Людаса Румбуціса цягам двух месяцаў актыўна займалася пошукам новых інвестараў і верыла ў выратаванне клуба, адкладаючы працэдурнае пытанне да апошняга. Але час мінуў, а інвестары так і не знайшліся.
— Мы не падаем у федэрацыю дакументы на праходжанне ліцэнзавання.
Прычына банальная: у нас няма крыніцы фінансавання. Нягледзячы на ўсе старанні, адшукаць патэнцыйнага пакупніка клуба або надзейнага фундатара не ўдалося.Была надзея на расійскі канцэрн «Газпром» — не атрымалася. Спрабаваў дапамагчы нам Мінгарвыканкам — таксама не атрымалася.
Па словах Людаса Румбуціса, пакуль гаворка ідзе толькі аб няўдзеле ў вышэйшай лізе.«Хоць мы правялі перамовы, і, павінен сказаць, нялёгкія, з сямю арганізацыямі, усё ж цепліцца маленькая надзея на тое, што з восьмай удасца дамовіцца. Трэба пацярпець да пятніцы, калі пройдзе лёсаванне чэмпіянату», — цытуе словы літоўскага спецыяліста Goals.by са спасылкай на Прессбол.
***
«Партызан» мінулы сезон правёў у першай лізе, куды вылецеў восенню 2010 года. У чэмпіянаце першай лігі заняў
Калі «Партызан» не заявіцца ў першынство вышэйшай лігі, у чэмпіянаце возьме ўдзел 11 камандаў.