Прэм’ер-міністр і кандыдат у прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што гатовы да другога туру прэзідэнцкіх выбараў. Пры гэтым ён перасцярог, што другі тур не выключае дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў краіне.

«Другі тур непазбежна будзе звязаны з працягам пэўнай барацьбы, а значыць, вядомай дэстабілізацыяй у палітычнай нашай сітуацыі. Але нічога тут страшнага няма, я да гэтага гатовы, калі спатрэбіцца, будзем працаваць у другім туры», — сказаў на сустрэчы з актывістамі моладзевага крыла Асацыяцыі юрыстаў Расіі, якія выказалі жаданне стаць назіральнікамі на выбарах ад штаба Пуціна.

Пры гэтым ён заявіў, што не хоча і не будзе працаваць без падтрымкі насельніцтва, і заклікаў сваіх прыхільнікаў абавязкова прыняць удзел у выбарах.

«Існуе небяспека, згодна з якой многія людзі, мае прыхільнікі могуць не прыйсці, лічачы, што і так ён пераможа і нам рабіць няма чаго [на выбарах]. Чаго-небудзь яны там зробяць, каб ён перамог. Мы нічога рабіць не будзем», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?