Сёння ў Цюрыху перад будынкам Міжнароднай федэрацыі хакею актывісткі Femen згулялі ў хакей у зэкаўскіх робах. Вачам хакейных босаў прадэманстравалі плакаты з надпісамі «Раб не гуляе ў хакей», «Не заахвочвайце дыктатуру!», «Лукашэнка, згуляем ў Гаазе?», «Адбярыце чэмпіянат у дыктатара!».

Femen патрабуе ад Міжнароднай фeдэрацыі хакею адвярнуцца ад «апошняга дыктатара Еўропы» і адмовіцца ад правядзення Чэмпіянату свету па хакеі -- 2014 у Беларусі.

Актывісткі нагадалі ІІХФ, што «ў Беларусі пануе дыктатура, якая зняважыла ўласную канстытуцыю, фундаментальныя правы чалавека, якая катаваннямі і крывёю здушвае любое іншадумства».

У такіх умовах, лічаць актывісткі, чэмпіянат па хакеі-2014 будзе «як у люстэрку падобны на нацысцкую Алімпіяду 1936 года».

Федэрацыя хакею, паводле Femen, «не павінна аказацца саўдзельнікам злачынстваў супраць чалавецтва», паведамляе Радыё Свабода.

***

Нагадаем, што 19 студзеня Femen заявілі, што пачынаюць кампанію супраць правядзення ў Мінску сусветнага першынства.

«Мы пачынаем маштабную кампанію „Сушыце клюшкі“.
Падрабязнасці мы пакуль трымаем у таямніцы, Алё гэта будзе магутна, гэта будзе нязручна і балюча для беларускіх чыноўнікаў. Мы зробім усё, каб сусветная грамадскасць ведала, што адбываецца ў Беларусі. Ніякага чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі не будзе», заявілі тады прадстаўніцы ўкраінскага руху.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0