"Грамніцы" ў 2011 годзе ў Іркуцку.
2 лютага Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага і Маладзёжны клуб «Крывiчы» ў Іркуцку ў сядзібе Сукачова, а 18.00 праводзіць старажытны беларускі абрад «Грамнiцы».
Збор на сядзібе таварыства па адрасу: Іркуцк, вул. Чэхава, 2.
У праграме свята — распальванне рытуальнага вогнішча старажытным спосабам, без запалак і запальнічак, карагоды і абрадавыя песні, зімовыя старажытныя гульні і бытавыя народныя танцы.
«Кожны ўдзельнік абраду павінен з сабой узяць свечку (дыяметр не менш за 2 см, даўжыня не менш за 20 см). Яна будзе асвечаная і будзе мець магічнае ахоўнае дзеянне ўвесь год. Як яе прымяняць — даведаецеся на самім абрадзе, — піша арганізатар свята, старшыня Таварыства Алег Рудакоў. — Потым будзем піць гарбату! Кіпень мой, астатняе Ваша».
Дадатковую інфармацыю пра свята можна дазнацца па т.:
Глядзі таксама: Як высекчы агонь з «перуновай» іскры?