У інтэрвію расейскай службе радыё «Свабода» Барыс Нямцоў прыгадаў першага прэзідэнта Расеі Барыса Ельцына, якому 1 лютага споўніўся б 81 год.

Прыгадваючы пратэсты ў Маскве супраць фальсіфікацыі выбараў, Нямцоў сказаў: «Ельцын, упэўнены, падтрымаў бы пратэстоўцаў. Ён быў вельмі раздражнёны тым, што пры Пуціну сталі згортвацца свабода слова, знішчацца інстытут выбараў. Так, ён пра гэта публічна не казаў, але, сустракаючыся са мной, ён мне гэта казаў неаднаразова. Ён бы быў на Балотнай, я думаю. Ён бы быў на Сахарава. Можа быць, нягледзячы на век, прыйшоў бы нават на марш, які будзе 4 лютага.

… Барыс Ельцын — заснавальнік новай Расеі. Пры Ельцыну ў краіне была свабода слова і былі выбары, была канкурэнцыя.

Вядома, сістэма была з заганамі. Але замест таго, каб з імі змагацца і прыводзіць усё ў належны выгляд, рухацца наперад — замест гэтага ўсё згарнулі, стварылі нясмачны, смуродны „савок“, замяшаны на цынізме, карупцыі і крадзяжы, і хочуць вечна кіраваць.

Ельцына папракаюць ва ўсіх грахах, а ён быў прэзідэнтам усяго 8 гадоў. Пуцін кіруе ўжо 12 і хоча яшчэ 12. Ён на самым версе ўлады ў паўтара раза даўжэй, чым Ельцын, а ківае на тое, што было ў 90-я. Таму я лічу так.

Здарыўся пры Пуціну поўны разварот, поўнае адмаўленне тых дэмакратычных заваёў, якія былі ў 80-я — у пачатку 90-х. І ў аснове гэтай лацінаамерыканскай ублюдачнай мадэлі зладзейскага прыяцельскага капіталізму тое, што мэта Пуціна — гэта ўзбагачэньне сябе каханага і сваіх сяброў».

Чытайце таксама: У Эстоніі збіраюцца паставіць помнік Ельцыну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?