У маскоўскім аэрапорцезатрыманая жанчына, якую вінавацяць у гандлі людзьмі. Яе затрымалі ў часе надгляду пасажыраў рэйсу Масква‑Сочы ў аэрапорце Дамадзедава. Імя затрыманай не называецца. Вядома, што яна аб’яўленая ў фэдэральны вышук менскай міліцыяй.

29‑гадовую грамадзянку Беларусі вінавацяць паводле арт. 181, ч.2 КК РФ «Гандаль людзьмі». Прэс‑служба маскоўскага УУС на паветраным і водным транспарце паведаміла, што ад беларускіх калегаў атрыманыя ўсе еабходныя дакумэнты датычна затрыманай. У хуткім часе яе мусяць дэпартаваць у Беларусь

У Калінінградзе затрыманы 35‑гадовы беларус Васіль Шахновіч, які па ініцыятыве беларускіх праваахоўнікаў знаходзіцца ў міжнародным вышуку па падазрэньні ў збыце наркотыкаў. Калінінградзкія міліцыянты затрымалі беларуса за крадзеж аўто Volkswagen‑Passat і наступнае вымагальніцтва грошай зь яго ўладальніка. Затрымалі Шахновіча ў момант атрыманьня 33 600 расейскіх рублёў.

Злачынца ад 2004 г. вышукваецца Інтэрполам. Пытаньне пра яго экстрадыцыю ў Беларусь пакуль ня вырашанае. Магчыма ён будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці за зьдзейсьненае ў Расеі злачынства, паведамляе агенцыя Regnum.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0