З 1 лютага ў Беларусі павялічыўся памер мінімальных пенсій — як працоўных, так і сацыяльных. «Салідарнасць» палічыла, што можа сабе дазволіць на «мінімалку» яе атрымальнік.

Такім чынам,

пасля павышэння мінімальны памер працоўнай пенсіі па ўзросту ў Беларусі складае 176 720 рублёў, або 21,1 даляра.
Столькі ж клапатлівая дзяржава плаціць маці-гераіням, інвалідам I і II груп, пенсіянерам, якія выйшлі за выслугу гадоў і якія страцілі карміцеля. Падкрэслім, што гэта — мінімальны памер.

Мінімальнай беларускай пенсіі хопіць на 6 кілаграмаў ліверкі або крывянкі, 17 літраў малака і 8,5 кілаграмаў хлеба або батона з мукі вышэйшага гатунку.

Калі шыкануць з пенсіі, то на гэтыя грошы можна купіць два кілаграмы сыравэнджанай каўбасы ці тры кілаграмы крэветак. Мяркуючы па звестках Белстата, 176 720 рублёў павінна хапіць на пяць абедаў з чатырох страў у рэстаране або амаль на 10 кіло сухароў і сушак. Пенсіянер, які думае не толькі пра хлеб надзённы, можа распарадзіцца гэтымі грашыма па-іншаму. Напрыклад, на 10 месяцаў аформіць падпіску на газету «Савецкая Беларусія», адкуль даведаецца, як наша дзяржава клапоціцца аб сацыяльна неабароненых пластах насельніцтва. А калі 14 месяцаў адкладаць пенсіі, можна набыць каляровы тэлевізар за 2.491.804 рублі і даведацца, у якой квітнеючай дзяржаве мы жывем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?