Мікіта Ліхавід пасля лукашэнкаўскай турмы.

Мікіта Ліхавід пасля лукашэнкаўскай турмы.

Пачалася палеміка пасля таго, як былы палітвязень Мікіта Ліхавід даў сваю ацэнку ўчынку Андрэя Саннікава, які падпісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Ліхавід адзначыў:

«Я лічу, што гэтага не трэба было рабіць, трэба было пакутаваць па-чэснаму. Без сумневу, гэта вельмі моцна падарве яго палітычныя пазіцыі. Гэта тое, чаго і дамагаўся Лукашэнка: знішчыць яго як палітыка. У прынцыпе, ён [Лукашэнка] атрымаў тое, што хацеў».

Гэтае выказванне не спадабалася Ірыне Халіп, жонцы Саннікава. Спачатку яна выказала падзяку тым людзям, што яе падтрымлівалі, а потым не зусім прыемнымі словамі прайшлася па Ліхавіду і Дзмітрыю Усу.

«Я пагарджаю нешматлікім маркотным га.ом ў асобе аднаго смаркача, якога прыхапілі ў турму выпадкова, для масоўкі, і які трохі пасядзеў — без усякага ціску проста таму, што ён ні вышэйшай улады, ні спецслужбам не быў цікавы. Затое ўявіў, быццам юны ўзрост, як вайна, усё спіша — у крайнім выпадку мама па срацы адшлёпае.

І яшчэ аднаго прыдурка, які 19 снежня заклікаў «цікаць з плошчы», раніцай быў на свабодзе і асудзіў усіх нас у эфіры БТ, а цяпер заняты зборам подпісаў за змяненне нейкага там закона, які як не працаваў без зменаў, так не будзе працаваць і пры любых зменах. Зрэшты, усяго два ўбогія ўшлёпкі на фоне нармальна думаючай большасці — такі баланс выклікае аптымізм. Яшчэ раз усім дзякуй. Мы вытрымаем і выстаім
«, — напісала Ірына Халіп.

Нагадаем, што ў ізалятары і калоніі 20-гадовы актывіст Руху за Свабоду Мікіта Ліхавід правёў 9 месяцаў. 81 дзень з якіх ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары за тое, што адмаўляўся прызнаваць сябе асуджаным.

«Хтосьці, відаць, вырашыў, што яны «правільныя», а мы — не. Яны эліта, а мы ўсяго толькі шэрая маса, якая нікога не цікавіць і цікавіць можа толькі ў медыцынскіх мэтах. Ім дазволена, а нам не», — адкаментаваў гэта Мікіта Ліхавід на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Мне шчыра шкада, што ўлада азвярэла ад страху, здзекуючыся з выбітных людзей. Але яшчэ больш мяне шакуе ўзровень некаторых прадстаўніц так званай эліты. Калі апанент апускаецца да стану дворніка, лепш прамаўчаць, інакш паміж намі не ўбачаць розніцы», — лічыць Ліхавід.

Ліхавід не верыць, што да Саннікава ўжывалі фізічныя метады ўздзеяння.

Напрыканцы Мікіта выказаўся, што з радасцю б памяняўся месцамі з палітзняволенымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?