Гомельскі бізнесмен пазбавіўся грошай, якія невядомыя знялі з яго банкаўскай карткі ў Італіі.
Як паведаміў намеснік пракурора Чыгуначнага раёна Гомеля Уладзіслаў Журакоўскі, грошы былі зняты з рахунку ў той момант, калі бізнесмен знаходзіўся ў Гомелі. Праверка паказала, што грошы атрымалі ў невялікім італьянскім гарадку.
Паводле слоў Журакоўскага, восенню 2011 года дырэктар прыватнай фірмы Гомеля падчас падарожжа пабываў у Грэцыі, Польшчы і Германіі. У розных краінах ён расплачваўся пластыкавай карткай камерцыйнага банка. Пры гэтым у яго была падключана паслуга
«Калі ён вярнуўся з паездкі і знаходзіўся ў Гомелі, яму прыйшло на мабільны тэлефон паведамленне, што ў італьянскім гарадку з яго рахунку знята больш за 3,5 тыс. еўра.Бізнесмен тут жа заблакаваў картку. Цікава, што ўжо пасля таго, як банк заблакаваў картку, былі зроблены яшчэ некалькі спробаў зняць з яе грошы, але ўжо з італьянскага Мілана», — пракаментаваў намеснік пракурора.
Дырэктар фірмы сцвярджае, што не быў у Італіі, у яго няма там знаёмых ці сваякоў і ён нікому не перадаваў дадзеныя свайгокарт-рахунку ціпін-код карткі.
Аддзел Следчага камітэта па Чыгуначным раёне Гомеля распачаў 27 студзеня справу на падставе артыкула 212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі). Вядзецца следства.