На адкрытых участках вадаёмаў Мінска і наваколля засталіся на зімоўку сотні вадаплаўных птушак. Карэспандэнт БелаПАН, занепакоены тым, як пераносяць лютаўскія маразы качкі і лебедзі, зноў наведаў вадасховішча Крыніца пад Мінскам. У канцы студзеня тут, у вялікай праталіне каля вадаскіда плаціны, жылі мноства качак, прыблізна шэсць дзясяткаў лебедзяў. З узмацненнем маразоў прыродаахоўныя службы падкормліваюць птушак, прыязджаюць дапамагчы і мінчане.

2 лютага птушак візуальна паменела, у прыватнасці колькасць лебедзяў скарацілася на 10—15 асобінаў.

Не бачна корму, якога ў мінулае наведванне шмат ляжала нават на беразе. Таму птушкі ахвотна бяруць яго з рук людзей, нават выбіраюцца за кавалкамі белага хлеба на прыбярэжны лёд, чаго раней не назіралася.
Над праталінай, якая, на шчасце, не стала меншай, клубіцца марозная пара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?