Урад Беларусі плануе на наступным тыдні прадставіць афіцыйнаму кіраўніку дзяржавы пералік стратэгічных прадпрыемстваў, ад прыватызацыі якіх у 2012 годзе плануецца атрымаць $2,5 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм’
«Я думаю, на наступным тыдні мы занясём на разгляд кіраўніка дзяржавы гэты пералік прапанаваных да прыватызацыі аб’ектаў, каб выканаць задачу па атрыманні $2,5 млрд за кошт прыватызацыі дзяржуласнасці», — цытуе намесніка прэм’ер-міністра агенцтва БелТА.
Са словаў Сяргея Румаса, гэты спіс яшчэ абмяркоўваецца, і пакуль заўчасна казаць, якія прадпрыемствы ўвойдуць у яго. «Як толькі ён будзе прыняты, яго апублікуюць для шырокага азнаямлення. Усе патэнцыйныя інвестары змогуць з ім азнаёміцца і весці перамовы па ўдзеле ў прыватызацыі прадпрыемстваў», — дадаў
Прыватызацыя на 2,5 мільярда штогод была ўмовай выдачы крэдытаў ЕўрАзЭС, а фактычна — Расіі.У мінулым годзе Масква атрымала дзякуючы гэтаму «Белтрансгаз».
Сёлета на продаж можа быць выстаўлены мабільны аператар МТС і адзін з вялікіх машынабудаўнічых заводаў.Ва ўмовах самаізаляцыі Беларусі адзіным патэнцыйным купцом выступае Расія, залежнасць ад якой і без таго амаль абсалютная.