Тэмпература паветра склала мінус 21 градус. А папярэдні рэкорд, які быў зафіксаваны 2 лютага 1956 года і складаў мінус 15,5 градуса, паведаміла дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Кацярына Сумак.
Мінулая ноч у Мінску таксама прызнана самай халоднай за ўсю гісторыю метэаназіранняў — тэмпература паветра склала 27 градусаў марозу. Папярэдні рэкорд складаў мінус 24,5 градуса ў 1917 годзе.
Акрамя таго, на шэрагу метэастанцый былі пабіты рэкордныя паказчыкі для гэтага дня.