Чытачы «Нашай Нівы» мяркуюць, што санкцыі трэба ўзмацніць. Пра гэта сведчыць вынік апытання на сайце НН. За суткі ў апытанні паўдзельнічалі 2293 чытачы. Толькі 83, або 3,6% лічаць, што для санкцый няма падставаў. Яшчэ 7,1% выступаюць за змякчэнне санкцый, бо «ў лоб лукашэнкаўцаў не праб’еш». Абсалютная большасць, 73,8% прагаласавала за ўзмацненне санкцый. Яшчэ 15,4% лічаць, што санкцыі трэба захоўваць, пакуль у краіне не адбудзецца змен.

Такія настроі абвяргаюць частае меркаванне, што «людзі ў Беларусі супраць санкцый». Прынамсі, чытачы незалежных СМІ ацэньваюць абмежавальныя меры пазітыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0