Найбуйнейшы тэлеаператар Мінска МТІС запытаўся ў сваіх абанентаў, якія каналы тыя хочуць глядзець. Анкета знаходзіцца ў архіве на сайце кампаніі.

Набор з «сацыяльных» каналаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», АНТ, РТР-Беларусь, НТВ-Беларусь, СТБ змяніць нельга, але астатнія каналы нібыта можна выбраць.

Напрыклад, сярод інфармацыйных праграм можна выказаць свае перавагу EuroNews, ВВС World, РБК-ТВ ці каналу «Мір».

А вось канала ТНТ няма нават у варыянтах адказу.

У спісе прапановаў можна дапісваць і свае ідэі, напрыклад, трансляцыя «Белсату».

Адказы можна дасылаць па элетронным адрасе [email protected] ці ў офіс кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?