03.02.2012 / 14:48

У футбольным чэмпіянаце будуць гуляць 11 камандаў 5

Яны згуляюць у тры колы (30 тураў).

У 22-м чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе возьме ўдзел 11 клубаў.

Так пастанавіла пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола, што праходзіць сёння ў Доме футбола.

Выклікана яно тым, што мінскі «Партызан» не прайшоў своечасова працэдуру ліцэнзавання і быў выключаны са складу ўдзельнікаў.

Такім чынам на старт у футбольным чэмпіянаце выйдуць: БАТЭ Барысаў, «Шахцёр» Салігорск, «Гомель», «Дынама» Мінск, «Белшына» Бабруйск, «Тарпеда-БелАЗ» Жодзіна, «Нафтан» Наваполацк, «Нёман» Гродна, «Мінск», ФК "Брэст", «Славія» Мазыр.

Чэмпіянат мае пачацца 24–25 сакавіка.

0
Stsiapan / Адказаць
03.02.2012 / 15:45
Славия вылетит
0
дм / Адказаць
03.02.2012 / 16:43
Нету больше команды Динамо Брест,или я что-то путаю?
0
блаблабла / Адказаць
03.02.2012 / 22:55
Динамо Брест переименован в ФК "Брест"
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру