Сенатары Анатоль Малафееў, Мікалай Чаргінец і Людміла Пастаялка ўдастоены дзяржаўных узнагарод.
Старшыні пастаянных камісій Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ прэзідэнт Беларусі падпісаў 22 лютага, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра.
Ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны старшыня камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню Анатоль Малафееў, ордэнам Айчыны ІІІ ступені — старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец. Старшыня камісіі па дэмаграфічнай бяспецы і сацыяльнаму развіццю Людміла Пастаялка адзначана ордэнам Пашаны.