03.02.2012 / 15:42

У Жабінкаўскім раёне падчас пажару выратавана 120 цялят

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 9.50 у Цэнтр аператыўнага кіравання Жабінкаўскага райаддзела па НЗ ад дыспетчара СПК «Хмелева» паступіла паведамленне пра пажар у будынку цялятніка гаспадаркі ў вёсцы Падлессе.

На месца здарэння былі накіраваны пяць адзінак тэхнікі МНС. Да моманту прыбыцця падраздзяленняў гарэў дах цялятніка на плошчы 2 кв. м.

Да прыбыцця ратавальнікаў работнікі гаспадаркі эвакуявалі з памяшкання ўсіх 120 цялят (узрост ад 8 да 10 месяцаў). Пажар быў ліквідаваны за 9 хвілін. Агнём пашкоджана лачанне даху, перакрыцце на агульнай плошчы 2 кв. м. Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў пажарнай бяспекі (адаграванне сістэмы водазабеспячэння адкрытым агнём).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру