03.02.2012 / 15:43

Расія дапаможа весці перамовы па ўваходжанні Беларусі ў СГА 1

Расія дапаможа весці перамовы па ўваходжанні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА), заявіў пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў падчас відэабрыфінгу на сайце Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by) 3 лютага.

«Мы падпісалі дэкларацыю з Рэспублікай Беларусь у канцы года аб узаемадзеянні і дапамозе Беларусі па ўваходжанні ў СГА. Беларускую перамоўную групу з СГА мы ўмацоўваем нашымі перамоўшчыкамі. Курыраваць яе будзе Мядзведкаў, які займаўся перамовамі Расіі, — расказаў пасол. — Мы разлічваем, што дзякуючы нашым намаганням Казахстан і Беларусь хутчэй пераадолеюць усе ступені перамоў і хутчэй стануць членамі СГА».

Паводле меркавання Сурыкава, ад уваходжання ў СГА Беларусь і Расія атрымаюць як пазітыўныя, так і негатыўныя наступствы. «Наконт негатыўных наступстваў: так, яны будуць, — сказаў кіраўнік дыппрадстаўніцтва. — Сыравінныя галіны адзначаны пазітывам. Для Казахстана, з ключавым сыравінным сектарам, гэта — пазітыў. У Беларусі сыравіннага сектара вельмі мала, таму ёсць негатыў».

«Вядома, мы будзем меней канкурэнтаздольныя ў сельскай гаспадарцы. Узровень падтрымкі, зафіксаваны для расіян, на парадак ніжэйшы за еўрапейскую падтрымку, такім жа гэты ўзровень будзе, напэўна, і для Беларусі»,

 — дадаў Сурыкаў.

Ён таксама мяркуе, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі «не страціла свайго статусу і прывабнасці, нягледзячы на фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы і Еўразійскага саюза». «Мы далёка прайшлі ў знешнепалітычным, ваенным і ваенна-тэхнічным узаемадзеянні», — сказаў пасол, адзначыўшы, што ў межах АЭП вырашаюцца толькі эканамічныя задачы. Зрэшты, Сурыкаў не выключыў, што дзейнасць Саюзнай дзяржавы будзе «мякка пераведзена» ў Адзіную эканамічную прастору.

Расійскі пасол назваў праект Саюзнай дзяржавы «відавочным інтэграцыйным дасягненнем», але пры гэтым прызнаў складанасці яго стварэння. «Сам праект ішоў па ўзыходнай спіралі развіцця. Часам узнікала некаторая турбулентнасць», — сказаў ён.

Дыпламат таксама паведаміў, што ў межах Еўразійскай эканамічнай камісіі будуць створаны 23 дэпартаменты, у якіх 1 ліпеня пачнуць працаваць прыкладна 600 чыноўнікаў. Згодна з квотай сярод іх каля 10% беларускіх грамадзян.

0
$ / Адказаць
03.02.2012 / 16:49
Сурыкаў, забірай сваіх стаўленнікаў і валі з Беларусі.Тады мы хутчэй уступім у СГА.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру