03.02.2012 / 15:46

Усе беларускія турысты — кліенты «Ланта-тур ваяж» вярнуліся ў Беларусь

Аб гэтым сёння ў час оnline канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін.

«Напрамак, якім займаўся гэты тураператар, для Беларусі не з’яўляецца масавым — гэта дарагія туры ў Індыю, Тайланд і іншыя краіны. Мы адсочваем сітуацыю па 18 турыстах, якія набылі туры ў беларускіх тураператараў па дагаворах з Ланта-тур ваяж». Цяпер усе турысты, якія набывалі туры, вярнуліся на радзіму, і тураператары ўжо займаюцца пытаннямі кампенсацыі за перапынены адпачынак або за панесеныя затраты ў час адпачынку», — расказаў ён.

Паводле слоў Вадзіма Кармазіна, трэба аддаць належнае беларускім тураператарам, дзякуючы якім не ўзнікла якіх-небудзь крытычных сітуацый. «Усе пытанні, звязаныя з дастаўкай нашых турыстаў на радзіму, узялі на сябе менавіта беларускія тураператары, — сказаў дырэктар дэпартамента. — Для таго, каб гэта сітуацыя была ў большай меры забяспечана гарантыямі, мы выязджалі ў Маскву, вялі перагаворы з кіраўніцтвам Растурызму аб тым, каб у выпадку ўзнікнення якіх-небудзь непрадбачаных сітуацый, яны дапамаглі з адпраўкай нашых турыстаў. Але такіх сігналаў ад турыстаў і ад саміх тураператараў не паступала».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру