03.02.2012 / 16:10

ЗША па-ранейшаму заклікаюць Мінск неадкладна вызваліць палітвязняў 3

«Мы паўтараем наш заклік да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі»,
— заявіў прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Іэн Келі, выступаючы на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 2 лютага.

Тэкст яго выступлення размешчаны на сайце місіі ЗША пры АБСЕ. Паведамляецца таксама, што на пасяджэнні ў Вене прысутнічаў камісар Савета Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг. Паводле слоў Келі, ЗША поўнасцю ўхваляюць каардынацыю, якая ажыццяўляецца паміж АБСЕ і Радай Еўропы, а таксама каардынацыю паміж Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ і офісам камісара Рады Еўропы па правах чалавека.

«Мы цэнім тую ўвагу, якую вы надаяце ў сваёй дзейнасці на гэтай пасадзе справе абароны правоў чалавека, і, у прыватнасці, вашу падтрымку Алеся Беляцкага ў Беларусі, — сказаў Келі, звяртаючыся да Хамарберга. — Мы былі ўражаны, калі даведаліся пра арышт і затрыманне 27 студзеня праваабаронцы Алега Волчака — чарговым у бесперапыннай серыі спроб прымусіць замоўкнуць крытыкаў рэжыму Лукашэнкі».

Келі запэўніў, што сумесна з еўрапейскімі партнёрамі ЗША будуць працягваць сачыць за развіццём падзей у Беларусі і дамагацца прыцягнення да адказнасці ўсіх асоб, вінаватых у рэпрэсіях. «Мы таксама па-ранейшаму прыхільныя падтрымцы дэмакратычных чаканняў беларускага народа», — падкрэсліў прадстаўнік ЗША пры АБСЕ.

0
Дамброўскі / Адказаць
03.02.2012 / 16:55
Курам на смех.
0
Віталь Зайка (Нью Ёрк) / Адказаць
04.02.2012 / 04:51
Нажаль, цяперашняя адміністрацыя і прэзідэнт Абама зусім недастаткова ангажаваныя ў беларускія справы. У тым ліку і дзеля гэтага, беларусы Амэрыкі выходзяць на мітынг заўтра: У суботу, 4 ЛЮТАГА 2012 г. адбудзецца мітынг у падтрымку дзеячаў беларускай апазыцыі, што былі кінутыя за краты рэжымам Лукашэнкі. Сярод іх Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Андрэй Саньнікаў, Зьміцер Бандарэнка. Становішча іх у месцах зьняволеньня стала пагаршаецца. Рэжым цісьне на іх, каб выракліся сваіх паглядаў, каб зьвярнуліся да дыктатара Лукашэнкі з прозьбамі аб памілаваньні. Нажаль, тут у Амэрыцы зусім не вядома пра тое, што сёньня, у 21-м стагоддзі ў цэнтры Эўропы адрaджаецца таталітарызм, варты папярэднікаў з 1930-х і 1940-х гадоў мінулага стагоддзя. Таму мы, прадстаўнікі Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня ПАГОНЯ, хочам выказаць свой пратэст супраць палітыкі рэжыму Лукашэнкі, і падтрымаць апазыцыйных лідараў. Мы заклікаем усіх неабыякавых да падзеяў у Беларусі далучыцца на нашай акцыі пратэсту. Месца правядзеньня акцыі--на Мангэтане, насупраць штаб-кватэры Аб’еднаных Нацыяў, на 1-Эвэню пры 43-й вуліцы. Адрас: Ralph Bunche Park, First Ave, New York, NY 10017. Пачатак акцыі—а 1:00 папаўдні, 4 лютага. http://baza-belarus.org/
0
арт / Адказаць
04.02.2012 / 07:19
это уже как анекдот
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру