У раёне Шабаны ў Мінску загінуў 17-гадовы навучэнец машынабудаўнічага каледжа.

Пра трагедыю ў твітары Tut.by напісаў Уладзімір: «У нас у каледжы навучэнец замёрз насмерць на вуліцы. Вучыўся на 3-м курсе ў 459-P групе. Дакладна не ад алкаголю.

Змог патэлефанаваць маме і папрасіць дапамогі.
Апошняе тэлефанаванне было з Шабаноў».

У РАУС Заводскага раёна паведамілі падрабязнасці трагедыі.

Загінулы — зніклы 28 студзеня падлетак.

Каля 22 гадзіны ён выйшаў з гаража знаёмага па вул. Інжынернай, 38 у Мінску і па дарозе дадому на вул. Сяліцкага, 73 без вестак знік.
Сям’я хлопца звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Учора цела падлетка быў знойдзена ў вёсцы Вялікае Сціклева праз дарогу ад Шабаноў.

Меркавана, хлопец замёрз. Дакладная прычына смерці будзе ўсталяваная пазней.

Як мяркуюць у міліцыі, магчыма, падлетак заблукаў:

«Ён ішоў дадому уздоўж чыгункі і ў нейкі момант збочыў налева, а трэба было направа».

Знайсці яго ўдалося дзякуючы мабільнаму тэлефону:

«Ён паспеў патэлефанаваць маме каля 23-й гадзіны, званок быў зафіксаваны ў вёсцы Вялікае Сціклева — мы звузілі кола пошукаў і змаглі яго знайсці».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?