Яна будзе знаходзіцца цяпер па адрасе Энгельса, 25.
Бальніца разлічана на 400 месцаў. Стацыянар складаецца з двух- і трохмесных палат, у кожнай з якіх ёсць санвузел. Клініка аснашчана самым сучасным медыцынскім абсталяваннем, у тым ліку камп’ютарным і магнітарэзанансным тамографамі.
У лістападзе 2011 года ў новабудоўлю на вуліцы Энгельса пераехалі гастраэнтаралагічнае, неўралагічнае, пульманалагічнае і рэўматалагічнае аддзяленні. Цяпер завершаны пераезд усіх іншых аддзяленняў.
Акрамя таго, на плошчах клінікі працуе гарадскі кардыялагічны цэнтр, які ўвайшоў у яе структуру ў студзені 2012 года.
Нагадаем, участак, дзе раней размяшчалася