У 2011 годзе за фальсіфікацыю крымінальных спраў асуджаны супрацоўнік міліцыі Мінскай вобласці. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 3 лютага паведаміў начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Іван Саўчыц.

Паводле яго слоў, летась у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Мінскай вобласці было распачата пяць крымінальных спраў, прычым паводле абвінавачання ў атрыманні хабару — ніводнага.

Саўчыц таксама паведаміў, што ў 2011 годзе некалькі супрацоўнікаў абласной міліцыі былі затрыманы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. У тым ліку — начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Дзяржынскага РАУС. Ён звольнены

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?